Блогерка і вядоўца Ганна Бонд: Паўза зацягнулася, я выходжу ў эфір


Блогерка і вядоўца Ганна Бонд запісала першае паведамленне пасля таго, як правяла 15 содняў на Акрэсціна: «Паўза зацягнулася… Са мной усё добра».

Блогерка і вядоўца Ганна Бонд.
Фота: annabondarchuk/ Instagram

«Сябры, усім прывітанне. Паўза зацягнулася, таму выходжу ў эфір. Я жывая-здаровая, са мной усё добра», – гаворыць Ганна Бонд у сваім відэапаведамленні ў «Instagram».

Пад пастом блогеркі вельмі шмат каментароў са словамі падтрымкі ад ейных падпісантаў.

Нагадаем, што Ганна Бонд выйшла на свабоду 28 кастрычніка, адбыўшы 15 содняў на Акрэсціна.

Пра яе затрыманне стала вядома 14 кастрычніка. Тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга» паведаміў, што мае неправераныя звесткі аб затрыманні блогеркі ў адной з менскіх рэстаранаў і аб ператрусе ў яе ўдома. Пазней інфармацыя пацвердзілася.

Праваабаронцы 16 кастрычніка паведамілі, што Ганну судзілі паводле артыкулу 24.3 КаАП за нібыта «непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі», але пасля адпусцілі на волю.

Тым не менш пазней журналістам стала вядома, што блогерка ўсё ж адседзела 15 содняў і вызвалілася 28 кастрычніка.

Hавiны
Ларыса Грыбалёва: Я дома, усё добра
2023.11.01 19:11

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў