Сёлета Беларусь страціла больш за 13 тысяч праграмістаў


За 9 месяцаў 2022 года Беларусь страціла больш за 13 тысяч IT-адмыслоўцаў. Гэта высветлілася дзякуючы абноўленым звесткам, апублікаваным на сайце Белстату.

Парк высокіх тэхналогіяў.
Фота: dev.by

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі на сваім сайце апублікаваў звесткі аб прынятых на працу і звольненых у верасні. Паводле афіцыйных даных, працаўладкаваліся 66 754 асобы, звольніліся – 59 090. За студзень – верасень сёлета працу страцілі 555 249 асобаў, знайшлі 492 837 асобаў. Розніца – 62 412.

Асобна ў статыстыцы пазначаныя работнікі ў галіне інфармацыйных тэхналогіяў. У верасні ўзялі на працу 967 спецыялістаў, а звольнілі 2297. За 9 месяцаў працаўладкаваліся 10 576 праграмістаў, а звольніліся 23 855. Такім чынам, з пачатку года Беларусь страціла 13 279 IT-спецыялістаў.

На мінулым тыдні Белстат апублікаваў звесткі пра занятых у эканоміцы краіны ў верасні 2022 года: 4 мільёны 194 тысячы асобаў – і гэта антырэкорд. Дасюль гістарычны мінімум быў зафіксаваны сёлета ў ліпені: 4 мільёны 197 тысячаў. З пачатку года працаўнікоў у краіне паменела на 50 тысячаў.

Hавiны
«Айцішнікі прадалі кватэры і з’ехалі». Упершыню беларусы даслалі за мяжу больш грошай, чым атрымалі
2022.10.31 17:03

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў