Пачаўся суд над лідарамі партыі АГП


У судзе Першамайскага раёну Менску 1 кастрычніка пачаўся суд над палітзняволенымі лідарамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аксанай Аляксеевай, Мікалаем Казловым і Антанінай Кавалёвай. Ім усім інкрымінуюць арт. 342 КК РБ, «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх», паведамляюць праваабаронцы. 

Аксана Аляксеева, Мікалай Казлоў і Антаніна Кавалёва. Калаж: Белсат. Крыніца: prisoners.spring96.org

Справу разглядае суддзя Анастасія Кулік.

Раніцай 27 ліпеня сілавікі прыйшлі да шэрагу чальцоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, тады і затрымалі Аксану Аляксееву, Мікалая Казлова і Антаніну Кавалёву.

Пазней стала вядома, што Казлова пасля затрымання збівалі на Акрэсціна і на «Валадарку» яго прывезлі з «сінімі нагамі». Палітык Анатоль Лябедзька тады паведамляў, што Казлову блакуюць ліставанне – ад яго амаль не даходзяць лісты.

Таксама вядома, што падчас ператрусу сілавікі выбілі дзверы ў кватэру Аксаны Аляксеевай. У жанчыны праблемы з сэрцам і ёй увесь час трэба прымаць лекі. На Акрэсціна Аляксеева перахварэла на каронавірус.

У пачатку гэтага года Казлоў адбыў тры месяцы арышту паводле ч. 1 арт. 407 КК РБ за «Раскрыццё звестак у крымінальнай справе» супраць Каардынацыйнай рады (праваабаронцы прызналі яго палітвязнем), выйшаў на волю 26 сакавіка. Тады да яго не было прэтэнзіяў за «дзеянні, якія груба парушаюць парадак». Па вызваленні ён застаўся ў Беларусі.

Аб’ектыў
Што будзе з партыямі ў Беларусі?
2022.08.30 23:20

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў