Галоўны карнавал дзяцей і дарослых. Як у свеце адзначылі Гэлаўін


31 кастрычніка па ўсім свеце адзначылі Гэлаўін. Наперадзе нас чакаюць Дзяды, якія ў Беларусі штогод адзначаліся і працягваюць адзначацца 2 лістапада. Абодва святы суправаджаюць Дзень памяці ўсіх святых – 1 лістапада.

Паглядзіце, як у розных краінах напярэдадні адзначылі Гэлаўін.

Людзі, апранутыя як Пенівайз з фільму «ЯНО», наведваюць штогадовую вечарыну Гэлаўіна ў Таронта, Канада.
Фота: Nick Lachance / Reuters / Forum
Парад на Дзень усіх Cвятых у Бангкоку, Тайланд.
Фота: Varuth Pongsapipatt / Sopa Images / Shutterstock / East News
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн частуе прысмакамі дзяцей ля Белага дому падчас Гэлаўіна. Вашынгтон, ЗША.
Фота: Al Drago / Pool / CNP / East News
Артысты выступаюць каля будынку ратушы падчас параду на Дзень усіх Cвятых у Дэры, Паўночная Ірландыя.
Фота: Niall Carson / PA Images / Forum
Жыхары раздаюць пачастункі дзецям у касцюмах падчас вулічнай вечарыны на Дзень усіх Святых. Штогадовае мерапрыемства на Гэлаўін пад назвай «Ready Poblacion One» было першым пасля двух гадоў з-за пандэміі каронавіруса. Маніла, Філіпіны.
Фота: Basilio Sepe / Zuma Press / Forum
Актывісты з Добраахвотніцкай апазіцыйнай брыгады на Гэлаўін прыйшлі ў выглядзе бярозавага лесу да дому Яраслава Качыньскага, прэзідэнта партыі «Права і справядлівасць». Варшава, Польшча.
Фота: Katarzyna Pierzchala / East News
Хлопцы, апранутыя ў касцюмы з серыялу «Папяровы дом», падчас святкавання Дня усіх Святых у Токіа, Японія.
Фота: Kim Kyung-Hoon / Reuters / Forum
Шкілеты на парадзе на Гэлаўін у цэнтры Нью-Ёрку, ЗША.
Фота: Andrew Kelly / Reuters / Forum
Людзі ў касцюмах маршыруюць на Гэлаўінскім парадзе ў Нью-Ёрку, ЗША.
Фота: AP Photo / Julia Nikhinson / East News
Музыкі выступаюць падчас параду на Гэлаўін. Бангкок, Тайланд.
Фота: Varuth Pongsapipatt / Zuma Press / Forum

AK belsat.eu

Стужка навінаў