Дар’ю Лосік і яшчэ пяцёх чалавек прызналі палітзняволенымі


Беларускія праваабаронцы прызналі шасцярых чалавек палітвязнямі. Гэта Дар’я Лосік, Юлія Юргілевіч, Валянцін Самасюк, Яўген Карпаў, Максім Стасюк і Аляксандр Айнутдзінаў.

Дарья Лосік. Студзень 2021 году.
Фота: ТК / Белсат

Дар’я Лосік і Юлія Юргілевіч узятыя пад варту паводле абвінавачвання ў садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» па арт. 361-4 КК;

Валянцін Самасюк асуджаны да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за садзейнічанне «экстрэмісцкай дзейнасці» за адпраўку ў тэлеграм-чат, прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем», некалькіх фатаграфій чыгуначнай тэхнікі па арт. 361-4 КК;

Яўген Карпаў асуджаны за замах на ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-3 КК да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі. Ён хацеў далучыцца да абаронцаў Украіны;

Максім Стасюк узяты пад варту паводле абвінавачвання ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342), і за жаданне ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы (ч. 1 арт. 361-3 КК) – ён таксама хацеў далучыцца да абаронцаў Украіны;

Аляксандр Айнутдзінаў узяты пад варту паводле абвінавачвання ў неаднаразовым кіраванні транспартным сродкам без адпаведнага права (ч. 1 арт. 317-2) і замаху на ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы – ажыццяўленне намеру далучыцца да абаронцаў Украіны паводле ч. 1 арт. 361-3 КК.

Такім чынам цяпер у Беларусі 1357 палітвязняў.

Hавiны
ЗША заклікалі рэжым неадкладна і беспярэчна вызваліць Дар’ю і Ігара Лосікаў
2022.10.20 10:46

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў