У судзе Паршамайскага раёну Менску адбылося судовае паседжанне ў справе афіцыйнай прадстаўніцай «Белсату» ў Беларусі Ірыны Слаўнікавай. Яе затрымалі ўначы 30 кастрычніка па прылёце ў менскі аэрапорт разам з мужам Аляксандрам Лойкам.
Працэс вёў суддзя Максім Трусевіч.
Вядома, што Ірыну абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП і інкрымінавалі распаўсюд праз Facebook матэрыялаў, якія былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Гэтыя матэрыялы нібыта размяшчаліся там у перыяд са студзеня 2020 года да траўня 2021-га.
Першай разглядзелі справу мужа Ірыны Аляксандра Лойкі.
Яму ставілі ў віну захоўванне з мэтай дэманстрацыі матэрыялаў экстрэмісцкага кшталту ў 2017, 2018 і 2019 гадах. Вядома, што інфармацыя ў Першамайскі РУУС трапіла з ГУБАЗіКу.
Адвакатка хадайнічала аб вяртанні справы для ліквідацыі шматлікіх недахопаў. Акрамя таго, скончыліся тэрміны прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці, таму адвакатка прасіла спыніць справу.
У выніку Аляксандра прызналі вінаватым і прысудзілі 15 содняў адміністратыўнага арышту.
Аляксандр паспеў паведаміць адвакату, што іх затрымалі на пашпартным кантролі, надзелі кайданы і нават не далі забраць багаж. Таксама ён адзначыў, што Ірыну затрымлівалі больш жорстка, чым яго.
Да затрыманыя былі на Акрэсціна. Аляксандра ўтрымліваюць у двухмясцовай камеры, дзе сядзяць 10 чалавек. Даводзіцца спаць на падлозе.
А 15-й гадзіне пачаўся судовы працэс над Ірынай Слаўнікавай. Ёй далі час пагутарыць з адвакатам, які перадаў, што Ірына выглядае добра.
Ірыне Слаўнікавай таксама прысудзілі 15 содняў арышту. Суддзя агучыў пастанову, не выходзячы з залы.