Увечары 31 кастрычніка ў Менску адбылося ДТЗ з удзелам аўтамабіля дэпартаменту аховы МУС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, прыкладна ў 18.10 на скрыжаванні вуліц Кнорына і Валгаградскай сутыкнуліся міліцэйскі «Джылі» і каршэрынгавы «Фольксваген», паведамляе тэлеграм-канал ДАІ Менску.
Ад удару аўтамабіль дэпартаменту аховы выехаў з дарогі і ўрэзаўся ў слуп святлафора.
Па факце інцыдэнту праводзіцца праверка, устанаўліваюцца акалічнасці здарэння.
АД, belsat.eu