Улады заявілі аб ліквідацыі пажару на тэрыторыі заказніку «Ельня»


У Міністэрстве лясной гаспадаркі мяркуюць, што прычынай вялікага пажару, імаверна, стаў чалавечы фактар.

Пажар на тэрыторыі рэспубліканскага заказніка «Ельня» успыхнуў 30 верасня. Паводле ўладаў, складанасць тушэння заключалася ў тым, што ачаг узгарання знаходзіўся за 7 км ад найбліжэйшых пад’язных шляхоў. Таму дастаўка абсталявання і інвентара працаўнікоў Дзісенскай лясной гаспадаркі ажыццяўлялася пры дапамозе балотахода на пнеўматычным ходзе.

«Цяпер пажар ліквідаваны», – паведамілі ў міністэрстве ўвечары 1 кастрычніка.

У міністэрстве таксама заявілі, што прычынай узнікнення пажару ў заказніку «Ельня» з вялікай доляй верагоднасці можа быць чалавечы фактар. Працаўнікі, што прымалі ўдзел у тушэнні пажару, мяркуюць, што да здарэнне магло прывесці неасцярожнае абыходжанне з агнём з боку рыбакоў (у непасрэднай блізкасці знаходзіцца возера) або ягаднікаў (у разгары журавінавы сезон – месцы папулярныя сярод грамадзян).

Фота
Чароўная Ельня. Вандруем па верхавым балоце на Мёршчыне
2022.09.08 12:35

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў