Колькасць беларусаў, якія захварэлі на каронавірусную інфекцыю па стане на 1 кастрычніка пакуль не перакрочыла новую «псіхалагічную» мяжу ў 2000 чалавек – заразіліся, згодна з афіцыйнымі звесткамі Міністэрства аховы здароўя, 1993 пацыенты. Аднак памерла цягам содняў найбольш за ўвесь час пандэміі – 16 чалавек.
Усяго з пачатку пандэміі COVID-19 у Беларусі, паводле Мінздароўя, захварэлі 540 079 чалавек, з іх памерлі – 4159.
Мінздароўя сцвярджае, што больш за 2 мільёны 188 тысяч беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны ад COVID-19, а больш за 1 мільён 635 тысяч прайшлі поўны курс вакцынацыі.
ГГ, belsat.eu