Яну Пінчук этапавалі ў Віцебск


Родныя палітзняволенай Яны Пінчук, затрыманай у Расеі, атрымалі ліст, у якім сказана, што дзяўчыну этапавалі ў віцебскае СІЗА. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал падтрымкі Яны.

Фота: freeyana/Telegram

Да этапу Яна Пінчук утрымлівалася у СІЗА Санкт-Пецярбургу. 9 жніўня ад яе прыйшоў ліст, што яе этапуюць у Беларусь, але сама працэдура этапу заняла тры тыдні.

Так, 14-га жніўня дзяўчына даслала ліст блізкім, у якім пісала, што знаходзіцца ў Яраслаўлі, куды яе 4 дні этапавалі з Пецярбургу. Далей Яну павінны былі накіраваць у Смаленск, а адтуль перавезці ў Беларусь. Аднак родныя два тыдні нічога не ведалі пра ейны лёс.

Яна Пінчук – грамадзянка Беларусі, да 2018 года жыла ў Беларусі, потым пераехала ў Расею. Яе затрымалі ў Санкт-Пецярбурзе ў лістападзе 2021 года на запыт беларускіх уладаў і прынялі рашэнне выдаць Беларусі, нягледзячы на забарону Камітэту правоў чалавека ААН. Яне Пінчук пагражае пакаранне ў справе аб адміністраванні трох тэлеграм-чатаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі.

На радзіме дзяўчыне пагражае да 20 гадоў калоніі.

Аб’ектыў
Мікіта Сафронаў: «Тое, што робіць урад Беларусі ў дачыненні беларусаў, гэта сапраўдны ГУЛАГ»
2022.07.21 23:18

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў