У Беларусі 18 новых палітвязняў


Імёны новых палітвязняў: Сяргей Боршч, Сяргей Дзябольскі, Юрый Джэнжэра, Сяргей Ганічаў, Яўген Грыцок, Анастасія Гунько, Арцём Забеленкаў, Наталля Карнеева, Сяргей Кcендзікаў, Дзмітрый Ляўковіч, Алена Латушка, Алена Малькевіч, Ігар Пастухоў, Святлана Саковіч, Сяргей Франчук, Леанід Чырыкаў, Віталь Фесік, Мікіта Саідаў.

Усе яны асуджаныя паводле ч. 1 арт.342 КК РБ – «Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і пакараныя пазбаўленнем волі, акрамя Віталя Фесіка, якому прысудзілі «хімію».

Беларускія праваабаронцы ацэньваюць пераслед пералічаных асобаў як палітычна матываваны ў сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаюць іх палітычнымі зняволенымі. У сувязі з гэтым праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць згаданых у заяве вязняў, а таксама ўсіх палітвязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні грамадзянаў Беларусі.

Аб’ектыў
Аляксей Колчын: «Палітвязні збольшага ўтрымліваюцца ва ўмовах, якія можна расцаніць, як катаванні»
2022.08.04 23:28

Агулам на 1 верасня 2022 года ў Беларусі 1326 палітвязняў. Гэта афіцыйная лічба, пра якую кажуць праваабаронцы, і сапраўдная можа быць значна большай.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў