Лукашэнка забавязаў «Трайпл» скампенсаваць ільготы, атрыманыя 13 гадоў таму


Аляксандр Лукашэнка ўнёс папраўкі ў свой указ 2008 года: кампанія Юрыя Чыжа «Трайпл» цяпер абавязаная сплаціць у бюджэт суму ільготаў і прэферэнцыяў, атрыманых ад дзяржавы пры рэалізацыі будаўнічых праектаў. Адпаведны дакумент зʼявіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У 2008 годзе Лукашэнка даверыў бізнесоўцу Юрыю Чыжу будаўніцтва жытла ды інфраструктуры для вайскоўцаў. У абмен «Трайпл» атрымліваў права забудоўваць прэстыжныя ўчасткі ў Менску і Менскім раёне (агулам 82,23 га ў сталіцы і 2285,021 га ў сталічным раёне). Аднак рэалізацыя праекту ў будаўніцтве службовага жытла забуксавала.

Згодна з новым указам Лукашэнкі, кампанія «Трайпл» мусіць пакрыць суму ільготаў (прэферэнцыяў) «прапарцыйна нявыкананым (неналежна выкананым) абавязанням».

  • Юрый Чыж працяглы час лічыўся адным з найбольш уплывовых бізнесоўцаў краіны. Алігарх уваходзіў у найбліжэйшае кола Аляксандра Лукашэнкі, яго нават называлі «гаманцом» дыктатара. Лукашэнка ставіў Чыжа ў прыклад іншым прадстаўнікам бізнесу, у 2012 годзе ўзнагародзіў яго ганароваю граматай, а ў 2013-м – ордэнам Айчыны III ступені.
  • У сакавіку 2016 года Чыжа арыштавалі і звінавацілі ва ўхіленні ад нявыплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. У верасні таго ж года Чыжа вызвалілі з СІЗА КДБ, але ягоная бізнес-імперыя пасля гэтага пачала развальвацца.
  • Сёлета ў сакавіку Чыжа зноў арыштавалі, а ў ліпені ягоную кампанію «Трайпл» прызналі банкрутам. Крэдытныя патрабаванні да «Трайплу» складаюць цяпер ледзь не 170 млн рублёў.
Hавiны
Крутое піке: як бізнес-імперыя Чыжа аказалася ў глыбокім крызісе
2019.05.23 16:20

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў