Літва не будзе супрацоўнічаць з Генпракуратурай Беларусі ў межах справы «аб генацыдзе»


Генеральная пракуратура Літвы адмовілася даваць прававую дапамогу ў крымінальнай справе «аб генацыдзе насельніцтва Беларусі». Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры Беларусі.

Паводле інфармацыі беларускага боку, Генпракуратура Літвы апавясціла, што не будзе даваць прававой дапамогі, бо гэта «можа нанесці шкоду іх суверэнітэту або бяспецы, правам і законным інтарэсам грамадзянаў».

Генпракуратура Беларусі ў сваім прэс-рэлізе заяўляе, што Літва нібыта такім чынам «фактычна спрыяе ўкрывальніцтву нацысцкіх злачынцаў ад правасуддзя».

Нагадаем: у траўні генеральны пракурор Андрэй Швед заявіў, што беларускі бок мае намер шукаць нацысцкіх злачынцаў у Польшчы і Літве. «Мы ўстанавілі звесткі пра яшчэ жывых нацысцкіх злачынцаў, якія лічыліся ў спісах і бралі ўдзел у дзейнасці карных батальёнаў. У першую чаргу літоўскіх батальёнаў СС і Арміі Краёвай [насамрэч Армія Краёва ваявала супраць гітлераўскай Нямеччыны. – Заўв. belsat.eu]. Цяпер рыхтуюцца адпаведныя матэрыялы і будзе накіраванае даручэнне пра наданне прававой дапамогі ў гэтыя дзяржавы, каб адпаведныя праваахоўныя органы правялі з гэтымі асобамі (а яны яшчэ жывыя, нам вядома іхнае месца жыхарства) працэсуальныя дзеянні ў межах крымінальнай справы аб генацыдзе», – распавёў ён.

Артыкулы
Генпракуратура рыхтуе зварот у Вярхоўны Суд аб прызнанні БЧБ-сцяга экстрэмісцкім
2021.07.26 17:14

У МЗС Літвы назвалі заяву Андрэя Шведа спробай адцягнуць увагу ад парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. «Нікчэмная спроба сказіць і палітызаваць балючыя пытанні гісторыі, як і заява пра спробу арганізаваць перавароты і да таго падобнае, хочуць адцягнуць увагу ад парушэнняў правоў чалавека ў гэтыя дні ў Беларусі, пазбегнуць адказнасці за пагаршэнне двухбаковых літоўска-беларускіх стасункаў, апраўдаць уласныя рашэнні ва ўнутранай палітыцы ў таталітарным духу», – падкрэслілі ў літоўскім МЗС у траўні.

Інтэрв’ю
Гісторык: Справа «за генацыд» – палітычная маніпуляцыя на памяці ахвяраў вайны
2021.04.09 21:07
  • У красавіку Генпракуратура Беларусі распачала крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. Справу аб падзеях 80-гадовай даўніны распачалі ў прапагандысцкіх мэтах: улады хочуць такім чынам апраўдаць цяперашні тэрор супраць іншадумцаў і жорсткую канфрантацыю з Захадам.
Аналітыка
«На «барацьбу з рэабілітацыяй нацызму» можна спісаць усё што заўгодна». Гістарычная памяць пад прыцэлам
2021.05.09 11:46

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў