«Калі б прыйшла тая ж Ціханоўская, Беларусі б ужо не было». Што распавядалі школьнікам 1 верасня


1 верасня ў школах Беларусі прайшлі першыя ўрокі. Не абышлося на іх і без палітыкі. Пры гэтым меркаванні вучняў і настаўнікаў адрозніваліся.

Гэтак, у адной з віцебскіх школаў дзецям распавялі пра тое, што было б, калі б Святлана Ціханоўская стала прэзідэнтам Беларусі:

«Захавалі краіну. Калі б прыйшла тая ж Ціханоўская, Беларусі б ужо не было. Мы былі б пад Польшчай. Развалілі б усе прадпрыемствы, людзі б былі без працы».

Такое відэа даслалі «Белсату». На ім таксама чуваць, як вучні не пагаджаюцца з пазіцыяй настаўніка.

А ў адной са школаў Менску навучэнцаў папрасілі напісаць жаданне і павесіць на дошку. Сярод іх – і новы прэзідэнт.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў