Джо Байдэн абвясціў пачатак новай эры ў палітыцы ЗША


Прэзідэнт Джо Байдэн у звароце да нацыі паабяцаў, што ў вонкавай палітыцы ЗША пачынаецца новая эра: Амерыка надалей не будзе насаджваць дэмакратыі ў іншых краінах ваенным шляхам. Пра гэта паведамляе BBC.

Байдэн заявіў, што вайна ў Афганістане скончаная, і падкрэсліў, што варыянт заставацца ў гэтай краіне пасля 31 жніўня не разглядаўся. Ён паабяцаў працягваць змагацца з баевікамі «Ісламскай дзяржавы» ў Афганістане, але пры гэтым Байдэн заявіў, што ў будучыні для вайны з тэрарызмам амерыканцам не абавязкова мець войскі на месцах.

Байдэн сказаў, што правы чалавека – у тым ліку жыхароў Афганістану – застаюцца адным з галоўных пытанняў для Злучаных Штатаў, аднак цяпер ЗША будуць змагацца за іх не шляхам «бясконцых вайсковых інтэрвенцыяў», а дыпламатычным шляхам і выкарыстоўваючы эканамічныя рычагі. Паводле Байдэна, эпоха, калі ЗША спрабавалі сілавымі метадамі «перабудаваць іншыя краіны», завершаная, паведамляе svoboda.org.

Аперацыю эвакуацыі з Афганістану Байдэн лічыць паспяховай. Ён заявіў, што ў выніку аперацыі з Кабулу ўсяго за 16 дзён былі вывезеныя больш за 120 тысяч асобаў, у тым ліку больш за 5 тысяч амерыканцаў, а таксама грамадзяне іншых краінаў ды афганцы, якім была неабходная абарона ад талібаў. Амерыканскі лідар лічыць, што эвакуацыю наўрад ці магчыма было правесці больш упарадкавана.

Аналітыка
Няўдалыя вайсковыя кампаніі ЗША: ад В’етнаму да Афганістану
2021.08.19 08:10

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў