Павел Латушка і Франак Вячорка сустрэліся з прадстаўнікамі палка Каліноўскага ў Кіеве


1 жніўня прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка сустрэліся з прадстаўнікамі палка Каліноўскага ў Кіеве.

Фота сустрэчы, якое з’явілася ў тэлеграм-канале Паўла Латушкі за подпісам «Кіеў, сёння».
Фота: Павел Латушка / Telegram

У тэлеграм-канале кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Паўла Латушкі сёння з’явілася фота, на якім ён разам з дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам сустракаецца з прадстаўнікамі палка Каліноўскага – камандзірам Дзянісам Кітом, намеснікам камандзіра Вадзімам Кабанчуком, камандзірам медычнай роты Настассяй Махамет і прадстаўніком палка Дзмітрыем Шчыгельскім.

Як адзначае выданне «Зеркало», сама Святлана Ціханоўская і прадстаўнік кабінета Валер Кавалеўскі прысутнічалі на сустрэчы ў фармаце онлайн.

У тэлеграм-канале Паўла Латушкі пад фота ёсць толькі подпіс: «Кіеў, сёння», іншых падрабязнасцяў пакуль няма.

У той жа час выданне прыводзіць словы Франака Вячоркі аб тым, што сустрэча працягвалася чатыры гадзіны. Пачалася яна са спачування загінулым учора хлопцам (вядома, што 31 жніўня загінулі чацвёра беларускіх ваяроў: трое з іх – каліноўцы і яшчэ адзін – ваяр аб’яднання «Пагоня»). Вячорка адзначыў, што пакуль існуе дамоўленасць не даваць ніякіх дэталяў сустрэчы. У размове з карэспандэнтам выдання ён падкрэсліў, што ад сустрэчы засталіся добрыя ўражанні: «змест яе вельмі плённы, і мы вельмі ўсцешаныя гэтай размовай. Магу сказаць, што гэта гістарычная падзея для дэмакратычнага руху Беларусі».

Hавiны
На вайне ва Украіне загінулі пяць беларускіх добраахвотнікаў
2023.07.31 22:01

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў