Латушка: АПК абмяркуе з уладамі Польшчы гуманітарныя калідоры на выпадак закрыцця мяжы


Аб’яднаны пераходны кабінет плануе абмеркаваць з МУС і МЗС Польшчы гуманітарныя калідоры для эвакуацыі беларусаў на выпадак закрыцця мяжы. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніцы АПК Павел Латушка, паведамляе тэлеграм-канал «Позірк».

Мяжа Беларусі і Польшчы.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

У гэтую суботу, 29 ліпеня, «адбылася камунікацыя з прадстаўніком польскага Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі наконт таго, што я звярнуўся з просьбай, каб у крытычнай сітуацыі – прыняцці рашэння аб закрыцці памежнага руху – застаўся гуманітарны калідор», распавёў Павел Латушка.

Намеснік кіраўніцы Пераходнага кабінету дадаў, што імі запытаная рабочая сустрэча ў МЗС і МУС Польшчы.

Да таго Павел Латушка анансаваў сустрэчы з уладамі краін Еўразвязу, каб дамагчыся захавання гуманітарных калідораў для беларусаў у выпадку закрыцця межаў.

Нагадаем: улады Польшчы і Літвы выказалі гатовасць у выпадку нацыянальнай небяспекі цалкам закрыць мяжу з Беларуссю праз перабыванне на яе тэрыторыі наймітаў Групы Вагнэра. Польшча таксама сцвярджае, што вагнэраўцаў могуць выкарыстоўваць для правакацыяў на мяжы.

Hавiны
Улады Польшчы дапускаюць поўную ізаляцыю Беларусі праз вагнэраўцаў
2023.07.28 08:53

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў