У сярэдзіне тыдня поўдзень Турцыі ахапілі маштабныя лясныя пажары. Іх распаўсюджванню спрыяе засушлівае і спякотнае лета, а таксама ветранае надвор’е. Аднак у цяперашні час зʼяўляецца ўсё больш інфармацыі, што да ўзнікнення пажараў маглі быць датычныя члены курдскіх тэрарыстычных арганізацыяў, піша vot-tak.tv.
Агонь бушуе паблізу папулярных турэцкіх курортаў на міжземнаморскім і Эгейскім узбярэжжах. За апошнія дні тысячы турыстаў былі экстранна эвакуяваныя.
Пажары пачаліся ў сераду, практычна адначасова ўспыхнуўшы ў трох паўднёвых турэцкіх правінцыях Анталья, Адана і Мерсін. У найбольшай небяспецы апынуўся акружаны лясамі і папулярны сярод турыстаў горад Манаўгат. Там ад агню пацярпелі навакольныя вёскі і ўскраіны, тысячы чалавек былі эвакуяваныя. Як паведаміў раней міністр сельскай і лясной гаспадаркі Турцыі Бекір Пакдэмірлі, у выніку пажараў загінулі шэсць і пацярпелі 410 чалавек.
Маштаб бедства можна ацаніць на спадарожнікавых фотаздымках.
Імкліваму распаўсюджванню агню спрыялі засуха, высокая тэмпература і моцны вецер. Лета 2021 года стала экстрэмальна гарачым для краін, размешчаных у Паўночным паўшар’і. 20 ліпеня ў Турцыі быў абноўлены нацыянальны тэмпературны рэкорд – у горадзе Джызрэ, правінцыя Шырнак, на паўднёвым усходзе Турцыі тэрмометр паказаў 49,1 градусаў Цэльсія. Папярэдні рэкорд трымаўся 60 гадоў.
Нягледзячы на пажаранебяспечная ўмовы, якія склаліся ў краіне, з’яўляецца ўсё больш падазрэнняў, што як мінімум частка пажараў была вынікам наўмысных падпалаў. У першую чаргу, звяртае на сябе ўвагу адначасовае ўзнікненне ачагоў узгарання ў ключавых для турэцкай эканомікі рэгіёнах. У пятніцу, выступаючы перад прадстаўнікамі СМІ, Эрдаган асабліва падкрэсліў гэты момантт:
Мы не можам гэтага ігнараваць. У рэшце рэшт, усе гэтыя пажары, хоць і ўзніклі ў розных месцах, пачаліся практычна адначасова – ад Манаўгату да Мармарысе і Бодруму».
Галоўнымі падазраванымі, паводле версіі турэцкіх СМІ і шэрагу карыстальнікаў сацсетак, сталі чальцы «Рабочай партыі Курдыстана» (РПК), прызнанай у Турцыі тэрарыстычнай арганізацыяй. Раней курды ўжо бралі на сябе адказнасць за аналагічныя падпалы і пагражалі здзяйсняць іх у далейшым.
Адзін з кіраўнікоў Рабочай партыі Курдыстана Мурат Карайылан некаторы час таму назваў арганізацыю лясных пажараў адным з эфектыўных метадаў барацьбы супраць Анкары:
Два ці тры маладыя чалавекі могуць сабрацца і разам што-небудзь арганізаваць. Яны маглі б сказаць, што ў іх няма зброі, аднак іх зброяй з’яўляюцца запалкі і запальніцы».
У сацсетках ужо з’яўляюцца відэа з меркаванымі падпальшчыкамі. Па падазрэнні ў падпалах затрыманы як мінімум адзін чалавек. Другога падазраванага ўчора ў ваколіцах Манаўгат ледзь не лінчавалі мясцовыя жыхары.
У сваёй барацьбе з ляснымі пажарамі Турцыя не засталася без міжнароднай падтрымкі. Дапамогу Анкары ўжо даслалі суседнія краіны. У прыватнасці, група прадстаўнікоў МНС Азербайджану на днях прыбыла ў Турцыю і ўжо ўдзельнічае ў тушэнні пажараў паблізу Мармарысу.
Баку абяцае накіраваць дадатковыя сілы ў выпадку ўзнікнення такой неабходнасці. Учора ўвечары да тушэння пажараў на міжземнаморскім узбярэжжы Турцыі прыступілі два ўкраінскіх пажарных самалёта Ан-32П. Сёння прэс-служба МУС Украіны размясціла ў Інтэрнэце відэа, знятае на борце аднаго з самалётаў падчас вылету.
Сёння Масква выказала гатоўнасць павялічыць пажарную авіягрупоўку ў Турцыі да 11 машын – у дадатак да трох самалётаў Бе-200, якія ўжо на месцы. У найбліжэйшы час у зону бедства могуць прыбыць пяць самалётаў Іл-76 і тры верталёты Мі-8.
/ІР