Самалёт Яўгенія Прыгожына прыляцеў другі раз і прабыў у Беларусі 7,5 гадзіны


Бізнес-джэт заснавальніка ПВК Вагнэра Яўгенія Прыгожына, што быў заўважаны ў Мачулішчах раніцай 1 ліпеня, увечары пакінуў Беларусь, паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».

Бізнес-джэт Прыгожына.
Фота: novayagazeta.ru

Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», самалёт Прыгожына «Embraer Legacy 600» (рэг. нумар RA-02795) прызямліўся на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах а 08:53 раніцы 1 ліпеня.

А 16:46 «Беларускі Гаюн» паведаміў, што бізнес-джэт 10 хвілінаў таму (а 16:36) узляцеў з Мачулішчаў. Агулам самалёт Прыгожына 1 ліпеня правёў у Беларусі 7,5 гадзіны.

Хто дакладна быў на борце самалёта, невядома.

Самалёт Прыгожына прыляцеў у Беларусь не ўпершыню. Мінулым разам яго заўважылі ў Мачулішчах 27 чэрвеня. Разам з ім прылятаў яшчэ адзін расейскі бізнес-джэт. Праз крыху больш чым 14 гадзінаў абодва самалёты адляцелі.

Hавiны
Намётавы лагер на 8 тыс. асобаў пабудаваны пад Асіповічам. Імаверна, для вагнэраўцаў
2023.07.01 09:30

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў