Упершыню ЗША абагналі Расею ў пастаўках газу ў Еўропу


З прычыны абмежаванняў, уведзеных на пастаўку расейскага газу з пачатку вайны ва Украіне, Злучаныя Штаты Амерыкі ўпершыню ў гісторыі паставілі ў Еўропу больш газу, чымся Расея.

Пастаўкі газу з ЗША і Расеі ў Еўропу. Крыніца: fbirol/Twitter

Рэкордныя пастаўкі былі зафіксаваныя ў чэрвені 2022 года. Пра гэта ў Twitter заявіў выканаўчы дырэктар Міжнароднага энергетычнага агенцтва Фатых Бірол.

«Рэзкае скарачэнне Расеяй аб’ёмаў прыроднага газу ў ЕЗ азначае, што гэта першы месяц у гісторыі, калі ЕЗ імпартаваў больш газу ў выглядзе СПГ з ЗША, чым па трубаправодах з Расеі. Падзенне расейскай прапановы патрабуе намаганняў па змяншэнні попыту ў ЕЗ, каб падрыхтавацца да цяжкай зімы», – адзначыў Бірол.

У дакладзе міжнароднага агенцтва «Fitch» сказана, што Еўразвязу можа спатрэбіцца больш за тры гады, каб скампенсаваць поўную адмову ад паставак газу з Расеі. Таксама аналітыкі падкрэсліваюць, што спыненне паставак не «базавы сцэнар», а рызыка.

Hавiны
Акцыі «Газпрому» ўпалі на 30 %
2022.06.30 14:41

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў