Bloomberg: у сёмы пакет санкцыяў увойдуць адкарэктаваныя правілы транзіту расейскіх тавараў праз Літву


У сёмы пакет санкцыяў Еўразвязу могуць увайсці адкарэктаваныя правілы транзіту расейскіх тавараў, якія трапілі пад заходнія абмежаванні, у Калінінградскую вобласць праз Літву. Аб гэтым піша Bloomberg.

Па звестках агенцтва, некаторыя еўрапейскія чыноўнікі занепакоеныя тым, што на Літву могуць аказаць моцны ціск, каб яна дазволіла транзіт падсанкцыйных тавараў у Калінінград праз свае тэрыторыі.

Адзін з суразмоўцаў Bloomberg зазначае, што правілы ўжывання санкцыяў мусяць распаўсюджвацца на ўвесь ЕЗ, а не толькі на Літву.

Апроч таго, паводле інфармацыі агенцтва, Еўразвяз у межах новага пакету санкцыяў, як і чакалася, рыхтуе абмежаванні на экспарт расейскага золата. Раней аб такой меры дамовіліся лідары краін «Вялікай сямёркі». Расея – другая па велічыні здабытчыца золата ў свеце. Экспарт расейскага золата ў 2021 годзе ацэньваўся ў 12,6 млрд фунтаў стэрлінгаў.

Hавiны
«Reuters»: «ЕЗ шукае кампрамісу з Пуціным адносна транзіту ў Калінінград»
2022.06.30 08:50

З 18 чэрвеня Літва спыніла прапускаць праз сваю тэрыторыю транзітныя цягнікі, а з 21 чэрвеня і грузавы транспарт з Расеі з таварамі, якія трапілі пад санкцыі ЕЗ. Улады Расеі абвінавацілі Літву ў транспартнай «блакадзе» і прыгразілі зрабіць захады ў адказ, калі абмежаванні не здымуць. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа казаў, што краіна павінна выконваць санкцыі ЕЗ супраць Расеі і не пойдзе на саступкі ў адказ на пагрозы Крамля.

Паведамлялася таксама, што ў Еўракамісіі распрацавалі дакумент, які дазваляе перавозіць санкцыйныя грузы праз тэрыторыю Еўразвязу з рэгіёнаў Расеі ў Калінінградскую вобласць. Дакумент пакуль не апублікаваны.

Аналітыка
«Гэта будзе трэцяя сусветная». Што кажуць чыноўнікі, медыі і жыхары Літвы пра магчымы напад Расеі
2022.06.29 16:07

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў