«Белпошта» ўводзіць плату за выдачу міжнародных пераводаў – 15 % ад сумы


З 4 ліпеня «Белпошта» ўводзіць плату за выдачу і пералік гатоўкі пры выплаце ўваходных міжнародных паштовых грашовых пераводаў у аддзяленнях пошты і з дому.

Плата складзе 15 % ад сумы пераводу.

«Белпошта».
Фота: yandex.ru

Аднак адзначаюць, што плата не будзе спаганяцца пры выплаце міжнародных паштовых грашовых пераводаў у выпадку сацыяльна значных негандлёвых плацяжоў. Для гэтага трэба будзе паказаць адпаведны дакумент, які пацвярджае прыналежнасць міжнароднага пераводу да сацыяльна значных негандлёвых плацяжоў (выканаўчы ліст, рашэнне суда, даведка пра налічэнне пенсіі ды інш.).

Hавiны
Камісія 15 %, суд на Кацяй Андрэевай і Будслаўскі фэст. Што прыгатаваў ліпень беларусам
2022.07.01 08:25

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў