Выйшаў на волю трэнер і актывіст SOS_BY Канстанцін Якаўлеў


Галоўны трэнер гандбольнага клубу «Віцязь» і актывіст SOS_BY Канстанцін Якаўлеў выйшаў на волю пасля 15 содняў арышту.

Трэнер і актывіст SOS_BY Канстанцін Якаўлеў пасля арышту.
Фота: tribuna_by / Telegram

Яго затрымалі 16 чэрвеня па дарозе з Баранавічаў, дзе разам з іншымі спартоўцамі сустракаў журналіста Tribuna.сom Дзмітрыя Руто, які выходзіў на волю пасля 15 содняў арышту.

Сустрэчу вызваленага палічылі «несанкцыянаванай акцыяй» і абвінавацілі трэнера паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»).

Hавiны
Журналіст Дзмітрый Руто і артыст камернага хору Дзяніс Іваноў атрымалі 15 содняў арышту
2021.06.02 15:53

АД, belsat.eu

Стужка навінаў