Мая Санду: Малдова не адмаўляецца ад Прыднястроўя


Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што ўлады краіны не адмовяцца ад Прыднястроўя на шляху да еўрапейскай інтэграцыі. Гэтую тэму яна закранула па завяршэнні саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці, які 1 чэрвеня прымалі ўлады Малдовы, паведамляе Noi.md.

Мая Санду. Крыніца: gov.md

«Мы не адмаўляемся ад прыднястроўскага рэгіёну, мы працуем у абодвух вымярэннях. Чым больш мы будзем прасоўвацца па шляху еўраінтэграцыі, тым больш бяспекі будзе на правым беразе Днястра, тым больш будзе падтрымка грамадзянаў на левым беразе Днястра за ўз’яднанне краіны», – заявіла Мая Санду.

Такім чынам яна працягнула тэму, узнятую Вярхоўным прадстаўніком Еўразвязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэпам Бурэлем. Той адзначыў, што шлях Малдовы да еўрапейскай інтэграцыі не залежыць ад таго, што адбываецца ў прыднястроўскім рэгіёне.

Hавiны
Зяленскі падкрэсліў важнасць інтэграцыі Беларусі ў Еўразвяз і NATO
2023.06.01 16:28

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 1 чэрвеня ў сваім выступе на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Малдове адзначыў важнасць еўраатлантычнага выбару для Беларусі.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што «кожная еўрапейская краіна, што мяжуе з Расеяй і не хоча, каб Расея разарвала яе на часткі, мусіць быць паўнапраўным чальцом ЕЗ і NATO».

«Ёсць толькі дзве альтэрнатывы гэтаму: або адкрытая вайна, або паўзучая расейская акупацыя. Мы бачым, што адбываецца ў Беларусі. Мы бачым, што адбываецца ў Грузіі. Мы бачым, як гэтыя краіны ўцягваюцца, хоць і рознымі шляхамі, у адзін і той жа стан беззаконня», – заявіў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі адзначыў важнасць таго, каб на саміце NATO ў Вільні ўлетку Кіеў атрымаў «дакладнае запрашэнне да сяброўства і гарантыі бяспекі на шляху да сяброўства ў NATO».

Hавiны
Самаабвешчанае Прыднястроўе просіць Расею павялічыць колькасць «міратворцаў»
2023.05.08 10:50

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў