«Стабілізацыя эпідэмічнай абстаноўкі». У месцах зняволення больш не прымаюць каранцінных перадачаў


З 1 чэрвеня ў СІЗА-1, магілёўскай турме № 4, і ў папраўчых калоніях перастаюць прымаць каранцінныя перадачы, якія вязням можна было перадаваць кожны месяц «дадаткова». Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Абвестка СІЗА-1.
Фота: Вясна: Палітвязні Беларусі / Telegram

Сітуацыя гэта можа датычыць усіх месцаў зняволення.

Афіцыйная прычына адмены каранцінных перадачаў – «стабілізацыя сітуацыі што да захворвання на COVID-19».

Каранцінная перадача вагой да 10 кілаграмаў амаль два гады была дазволеная як для ўжо асуджаных, так і для тых, каго яшчэ не судзілі або ў дачыненні каго прысуд не набыў моцы. Яе можна было перадаваць раз на 30 дзён і класці толькі апельсіны, лімоны, яблыкі, цыбулю, часнык. У адрозненне ад іншых перадачаў, гэтай вязняў не маглі пазбавіць у якасці пакарання.

Hавiны
Успышка каронавіруса ў Паўночнай Карэі. Улады краіны называюць COVID-19 «невядомай ліхаманкай»
2022.05.13 10:43

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў