Падлетка Дзмітрыя Стахоўскага, які скончыў жыццё самагубствам, крэміравалі. Блізкім пра гэта не паведамілі


Крэмацыя Дзмітрыя Стахоўскага прайшла сёння, 1 чэрвеня, праз 6 дзён пасля трагедыі. 18-гадовы падлетак скончыў жыццё самагубствам, саскочыўшы з 16-павярховага дома. У сваёй перадсмяротнай запісцы ён абвінаваціў у гэтым Следчы камітэт, ціск і допыты якога, па словах хлопца, ён не змог вынесці.

Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць, што на крэмацыю патрапілі ўсяго дзесяць чалавек: іх выбрала адміністрацыя каледжа, дзе вучыўся хлопец. Проста зайшлі ў клас, выбралі 10 вучняў, прымусілі здаць тэлефоны і павезлі на крэміраванне Дзімы – не тлумачачы куды.

Паводле звестак праваабаронцаў, больш ніхто на крэмацыю патрапіць не змог – ні знаёмым, ні сябрам дату, час і месца крэмацыі не паведамілі. Што будзе з прахам – невядома.

Hавiны
«Віной таму стаў Следчы камітэт». Падлетак скончыў жыццё самагубствам
2021.05.26 17:41

Таксама паведамляецца, што ў Дзімы была прыёмная сям’я ў Італіі, куды ён прыязджаў. Маці знаходзіцца ў шокавым стане пасля навіны пра смерць хлопца.

Hавiны
Скончыў курсы праграмавання, добра зарабляў. Што вядома пра хлопца, які выкінуўся з 16-га паверха праз пераслед СК
2021.05.26 18:55

АД, belsat.eu

Стужка навінаў