Украінскі ўрад закрыў некалькі марскіх партоў


Украінскае Міністэрства інфраструктуры закрывае марскія парты Бярдзянску, Марыупалю, Скадоўску і Херсону да таго часу, пакуль гэтыя тэрыторыі не будуць вызваленыя ад расейскай акупацыі.

Бярдзянскі порт.
Фота: УНІАН

«Выкарыстанне гэтай меры абумоўленае немагчымасцю абслугоўвання суднаў і пасажыраў, грузаў, транспарту і іншых сумежных відаў гаспадарчай дзейнасці, забеспячэння належнага ўзроўню бяспекі суднаходства, выканання міжнародных дамоваў Украіны, абавязковасць якіх зацверджаная Вярхоўнай Радай Украіны, а таксама забеспячэння аховы навакольнага асяроддзя ў той час, калі Расея працягвае весці баявыя дзеянні ў гэтых рэгіёнах, што пагражае жыццю і здароўю людзей», – гаворыцца ў заяве ўкраінскіх уладаў.

Закрыццё марскіх партоў значна ўплывае на экспартныя магчымасці краіны. Цяпер расейскім захопнікам атрымалася ўзяць пад кантроль частку Херсоншчыны, а таксама заблакаваць Марыупаль. З афіцыйных дадзеных, толькі ў Марыупалі ўжо загінулі больш за 20 тысяч чалавек.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў