Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 1 красавіка


«Белсат» падводзіць вынікі 402-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 1 красавіка чытайце ў нашым аглядзе.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вучэнні 72-я асобнай механізаванай брыгады Сухапутных войскаў Украіны.
Фота: Міністерство оборони України / Facebook

За апошнія содні сітуацыя на ўкраінска-беларускай мяжы не змянілася: Генеральны штаб Збройных сілаў Украіны не назірае прыкметаў фармавання наступальных груповак праціўніка.

Нязменнай застаецца сітуацыя і на ўкраінска-расейскай межы. Тут Узброеныя сілы Расеі утрымліваюць свае асобныя падраздзяленні на тэрыторыі Курскай і Белгародскай вобласцяў, каб не дазволіць ЗСУ перакінуць свае рэзервы на іншыя ўчасткі фронту.

Акрамя гэтага праціўнік абстрэльвае з артылерыі ваколіцы памежных населеных пунктаў у Чарнігаўскай, Сумскай і Харкаўскай вобласцях Украіны.

Непасрэдна па лініі сутыкнення на Харкаўшчыне (купянскі кірунак на паўночным усходзе вобласці) фіксуюцца баі мясцовага значэння.

На суседнім ліманскім кірунку (захад Луганскай вобласці, а таксама поўнач Данецкай) актывізаваліся войскі Расейскай Федэрацыі, якія наступалі каля населеных пунктаў Макееўка, Крэмінная, Чырвонапапоўка, Дзіброва, Белагораўка, а таксама ў Серабранскім лясніцтве. Пры гэтым Генштаб ЗСУ ўказвае на безвыніковасць такіх дзеянняў Узброеных сілаў Расеі.

Аналітыкі праекту «DeepState» мяркуюць, што на вынікі баёў на гэтым участку фронту істотна паўплывала пагаршэнне ўмоваў надвор’я.

Паводле Генштабу ЗСУ, на бахмуцкім кірунку ў Данецкай вобласці расейскія войскі наступалі каля Багданаўкі і Іванаўскага. Расейскі «ваенкор» Сямён Пегаў піша і пра атакі Арэхава-Васільеўку, якія таксама не мелі выніку.

Hавiны
Пад Бахмутам загінуў беларус Данііл Ляшук з пазыўным Маджахед
2023.04.01 17:11

У самім Бахмуце журналіст фіксуе атакі баевікоў «групы Вагнэра» на поўначы і поўдні, прычым на апошнім участку найміты, са словаў Пегава, дасягнулі частковы поспехаў.

Між тым, у «DeepState» мяркуюць, што найцяжэйшая сітуацыя назіраецца ў цэнтры гораду. Тэлеграм-канал «Два майора» сцвярджае, што вагнэраўцы прасоўваюцца і тут.

На аўдзееўскім і мар’інскім кірунках баявыя дзеянні лакалізуюцца ў ваколіцах гарадоў Аўдзееўка, Краснагораўка і Мар’інка, якія ўяўляюць з сябе тры ўмацаваныя рубяжы абароны ЗСУ. Сямён Пегаў гаворыць, што паўсюль атакі расейскіх войскаў не мелі выніку.

Генштаб ЗСУ звяртае ўвагу на істотную актывізацыю праціўніка на гэтых участках фронту: толькі ў ваколіцах адной Мар’інкі расейскія вайскоўцы правялі каля 20 атак на пазіцыі сілаў абароны. Пры гэтым тэлеграм-канал «Два майора» піша, што сілы Расеі замацоўваюцца ў цэнтральнай частцы гораду.

Агулам за содні ўкраінскія вайскоўцы адбілі больш за 70 атак праціўніка на ўсходзе краіны.

Лінія фронту ў Запарожскай, Херсонскай і Мікалаеўскай вобласцях застаецца адносна стабільнай: войскі РФ, засяродзіўшыся на вядзенні абароны, не праводзяць наступальных аперацыяў, аднак працягваюць абстрэльваць прыфрантавыя населеныя пункты.

Украінскае камандаванне паведамляе, што за апошнія содні вайны было знішчана каля 630 расейскіх, пасля чаго агульныя беззваротныя страты РФ наблізіліся да 174 тысяч чалавек.

Hавiны
Полк Каліноўскага ўзяў у палон некалькі расейскіх вайскоўцаў, паказаў відэа
2023.04.01 20:14

Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.

ТМ belsat.eu

Стужка навінаў