100 альтэрнатываў дзейным дэпутатам – кампанія «Права выбару-2018» абвесціла старт інфармацыйных кампаніяў апазіцыйных кандыдатаў, што пазмагаюцца на мясцовых выбарах. Кампанія складаецца з 8 арганізацыяў. Фактычна, тут сабраліся ўсе правацэнтрысты. Яны створаць адзіны спіс і падзеляць міжсобку акругі, каб кандыдаты не перасякаліся.
Аб’яднаннем апазіцыі ў поўным сэнсе гэта не назавеш: да кампаніі не далучылася «Гавары праўду», не бярэ ўдзелу і Беларускі нацыянальны кангрэс на чале са Міколам Статкевічам.
«Права выбару» будзе фактычна адзінаю сістэмнай кампаніяй назірання. Плануецца, што назіральнікаў будзе 100, і яны прыйдуць на ўчасткі толькі ў сам дзень выбараў – асягнуць датэрміновае галасаванне не дазваляюць рэсурсы.
Каб не дапусціць «каруселяў» і галасавання «мёртвых душ». Аднак апазіцыйныя палітыкі ўпэўненыя, што фальсіфікацыяў меней не стане. Таму разлічваць варта на падтрыманне выбарнікаў, якія, на думку палітыкаў, ужо паспелі расчаравацца ў кіроўных чыноўніках.
«Няма ў людзей даверу да дзеючых дэпутатаў, да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, людзі разумеюць, што прызначаныя дэпутаты нічога не робяць і яны гатовыя далучацца да гэтых кампаніяў», – упэўнены старшыня партыі «БНФ» Аляксей Янукевіч.
Новых кандыдатаў у мясцовых саветах чакаюць больш як 18 тысяч крэслаў. Адбудуцца выбары ў савет дэпутатаў не пазней за 20-га лютага наступнага году.
Настасся Храловіч,«Белсат», фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum