Трэба саджаць! Менчукі пра жывадзёра, які забіў сабаку


Спачатку жорстка збіў, а пасля скінуў з гаўбца. У дачыненні менчука, які ў мінулую пятніцу выкінуў сабаку з пятага паверху, Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёлінамі.

На думку галоўнай рэдактаркі штотыднёвіка «Новы час» Аксаны Колб, якая сама падабрала сабаку з вуліцы, у Беларусі, як і ў астатніх постсавецкіх краінах, да жывёлінаў па-ранейшаму ставяцца ўтылітарна.

Цяпер у справе праводзяць правяранне

Паводле артыкулу забойцы сабакі могуць прысудзіць штраф папраўчыя працы або арышт. Але да апошняй захады, як правіла, не даходзіць – гэтак, жыхар Пінску, які летась застрэліў з пнеўматыкі двух сабак, атрымаў штраф і 120 гадзінаў папраўчых працаў. Якое пакаранне ў такім выпадку беларусы лічаць адэкватным – мы запыталі ў жыхароў Менску.

«Гэта злачынства – забойства жывой істоты».

«Канкрэтна за гэты выпадак трэба саджаць».

«Караць трэба так, каб больш такога не хацелася».

«У мяне ёсць котка, але я б яе не выкінуў, якім бы злым не быў».

– мяркуюць мінакі беларускай сталіцы.

Зоаахоўнікі абураныя

Законам «Аб абыходжанні з жывёлінамі, які рэдагуюць ужо 16 гадоў, мусіла заняцца Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, але анансаваныя папраўкі не ўнесеныя і дагэтуль. Зоаахоўнікі абураныя: законапраект аддалі на водкуп людзям, якія толькі хочуць пазбавіцца ад бадзяжных жывёлінаў ды смуроду ў пад’ездах, а пра абарону братоў нашых меншых увогуле не вядзецца.

«Нашае заканадаўства не дазваляе адэкватна пакараць гэтых людзей. У нас жывёлы прыроўненыя да маёмасці, і таму стаўленне як да маёмасці, а не да жывой істоты», – кажа журналістка Аксана Колб.

У выпадках здзеку ці смерці жывёліны вінаватага будуць судзіць адпаведна з крымінальным кодэксам, які напісаны, каб разабрацца ў адносінах паміж людзьмі. Закон жа для жывёлінаў робіць хатніх гадаванцаў зручнымі для чалавека, але не абараняе тых, хто сам сябе абараніць не можа.

Настасся Храловіч, «Белсат»