Суд: допінгавай віны расейцаў не даказалі. МАК: яны ўсё роўна нікуды не паедуць

Допінгавы скандал

Міжнародны алімпійскі камітэт, прызнаючы першынство Спартовага арбітражнага суда ў развязанні спрэчных пытанняў, усё ж захаваў за сабою права вызначаць, ці пускаць расейцаў на Алімпіяду ў Пхёнгчханг. І прадказальна адмовіў у гэтым рэабілітаваным 15 спартоўцам, якія мелі раней пажыццёвую забарону на выступ у спаборніцтвах.

МАК, патлумачыўшы рашэнне Спартовага арбітражнага суда не цалкам абгрунтаваным зазначыў, што ёсць спартоўцы, якія не былі даступныя ў свой час для камісіі Освальда, якая праводзіла расследаванне. Прэзідэнт Спартовага арбітражнага суда Джон Коўтс прыняў крытыку прэзідэнта МАК Томаса Баха і паведаміў, што ягоная арганізацыя прааналізуе ўсе крытычныя заўвагі з боку Баха і зробіць свае высновы. Рашэнне суда, паводле Бахэа, расчароўвае сваёй дзіўнасцю, і заклікаў да ўнутраных структурных зменаў у судзе, каб Бах мог больш узгоднена кіраваць Міжнародным алімпійскім камітэтам. Пастановы аб расейскіх спартоўцах надрукуюць найбліжэйшым часам, а менавіта, матываваныя часткі. Гэтага і чакае МАК, каб падаць апеляцыю ў сувязі з катэгарычнаю нязгодаю з перамогаю расейцаў у судзе.

Тэніс

Беларусь, як вядома, ушчэнт прагуляла Аўстрыі ў першым раўндзе новага сезону Кубка Дэйвіса і зноў аддалілася ад Сусветнай групы неафіцыйнага камандавага чэмпіянату свету. Затое ў чвэрцьфінале згуляе Казахстан, якому ўдалося разграміць Швейцарыю з лікам 4:1 у Астане. Праўда, альпійцы прыехалі зусім невядомым складам, а казахі ўжо мелі месца ў васьмёрцы наймацнейшых чатыры разы – у 2011-м і з 2013-га да 2015. Але далей не прасоўваліся.

Футбол

Нічыйны сіндром ахапіў лідарскую групу англійскай футбольнай Прэм’ер-лігі. Да гэтага часу пункты страцілі тры каманды з пяцёркі наймацнейшых.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Mikhail Tereshchenko / TASS / Forum

Глядзі таксама