Бітва за Менск: Ларыса Грыбалёва змагаецца за Бараўляны


Цішыню і спакой, што дагэтуль панавалі ў адным з самых зялёных раёнаў сталіцы, цяпер парушае праца бульдозераў і экскаватараў. Пад знос ідуць пабудаваныя 70 гадоў таму двухпавярховікі.

«Гэты раён мае сваю каштоўнасць, свой мікрамір. І забіць гэта? Проста блюзнерства».

«Наш горад, старэйшы за Маскву, не захаваў будынкі, якія б прадстаўлялі розныя пласты розных эпох».

«Там няма чаго рэстаўраваць – унутры яны гнілыя».

– выказваюцца жыхары Трактарнага пасёлку.

Нягледзячы на адлічэнні жыхароў, капітальны рамонт будынкаў не праводзіўся. Некаторыя жыхары перакананая, што ўлады свядома не рамантавалі дамоў.

Улады супраць людзей

Напярэдадні мясцовыя ўлады запрасілі жыхароў раёну на сход, але не для таго, каб выслухаць прапановы людзей, а каб паведаміць ім, што дамы дажываюць свае апошнія тыдні.

«На розных этапах знаходзіцца кожны будынак: некаторыя знесеныя, а некаторыя ў працэсе зносу. Працы будуць завершаныя да канца жніўня», – суха адрапартаваў чыноўнік Павел Караневіч.

Новага забудоўніка папросту няма

Культуролаг Максім Жбанкоў як адмысловец і як жыхар не можа пагадзіцца з такім падыходам чыноўнікаў да архітэктурнай спадчыны гораду.

«Ім, відавочна, не баліць ні стары Менск, ні нацыянальная гісторыя, ні тое, што гэта месца, якое любяць жыхары, месца, якое мае сваю магію, сваю музыку, месца, якое можа прыцягнуць інвестыцыі і выклікаць зацікаўленасць замежнікаў і турыстаў», – запэўнівае культуролаг.

Каменных мяшкі замест нацыянальнай гісторыі

Горадабудаўнічую палітыку ўладаў жыхары акрэсліваюць як знішчэнне нацыянальнай культуры.

«Знішчаюць Трактарны пасёлак, знішчаюць Асмалоўку. Гэта сур’ёзны ўдар па гэтых будынках. Спачатку знішчылі стадыён Дынама, гэта быў культавы аб’ект, які знішчылі. Знішчылі цэнтральны дзіцячы парк страшнай забудовай. І гэтыя працэсы ідуць па ўсім горадзе – знішчаюцца будынкі ў палацавым стылі. Чым памяняюцца – каменнымі панэлямі, гэтымі мяшкамі», – даводзіць Дзмітрый Балаш, жыхар Трактарнага.

Усё ненармальна, мама!

Уцякалі некалі ад каменных мяшкоў і жыхары Бараўлянаў. Загараднае жыццё для сваёй сям’і абрала і спявачка Ларыса Грыбалёва, якую за яе абяцанні сачыць за тым, каб захаваўся лес, жыхары абралі ў мясцовыя саветы.

Дэпутатка, як і ўсе іншыя жыхары, была шакаваная рашэннем уладаў высекчы лес для пабудовы дарогі. На сходзе, што напярэдадні зладзілі чыноўнікі, жыхары не дамагліся адмены рашэння, а таму дзеля рэпрэзентавання сваіх інтарэсаў абралі ініцыятыўную групу.

«Я сапраўды веру ў тое, што мы пойдзем адною дарогаю, мы выпрацуем тое рашэнне, якое задаволіць большасць, таму што не павінна ўсё праходзіць кулуарна», – падкрэсліла Ларыса Грыбалёва.

Жыхары Бараўлянаў прапаноўваюць альтэрнатыўныя рашэнні

Каб і дарога была, і лес застаўся. Хоць выпадкаў, калі ўлады прыслухаліся і палепшылі ці прынамсі не пагоршылі жыццё жыхароў, узгадаць не могуць.

Вольга Старасціна, «Белсат»