Беларускія тэнісісты б’юцца за месца ў эліце


Тэніс

Не даўшы рады зноў прабіцца ў сусветную групу Кубка Дэйвіса летась, калі ў верасні, вёўшы ў выязным матчу супраць Швейцарыі 2:1 у апошні дзень аддалі альпійцам два матчы запар, зборная Беларусі аднавіла паход у эліту.

І зноў трэба пераадольваць супраціў гаспадароў. Нашая каманда адправілася ў аўстрыйкі Санкт-Пёльтэн да ніжэйшай на 12 пазіцыяў у камандным рэйтынгу Аўстрыі. І першы матч распачалі з пераможнага сэта. Нашая першая ракетка – Ілля Івашка – які цяпер мае 190-ы нумар у Сусветным рэйтынгу даволі лёгка адолеў амаль на сотню пазіцыяў вышэйшага Геральда Мэльцэра 6:2. І ў другой партыі беларус вёў гульню, але не здолеў дайсці да матч-болу і пры ліку 5:4 больш пунктаў не набраў. Параза 5:7. А затым на корт у нашых супернікаў выйшаў шостая ракетка свету – Дамінік Тым, якога заявілі ў апошні момант, і не без супраціву з боку нашага Дзмітрыя Жырмонта, але ўпэўнена перамог беларуса. Закончыцца матч у суботу.

Гандбол

Міжнародны сезон 2018 наш мужчынскі гандбольны чэмпіён БГК імя Мяшкова аднавіў двубоем адразу з магутным македонскім «Вардарам», які пераканальна лідаруе і ў сваёй групе Лігі чэмпіёнаў, зʼяўляючыся адзіным клубам, хто яшчэ не цярпеў паразы, і ў Лізе Паўднёва-Усходняй Асацыяцыі. Тут дружына са Скопʼе згубіла першы пункт толькі ў 12-ым туры, згуляўшы ўнічыю з берасцейцамі ў горадзе над Бугам 25:25.

Футбол

Пасля таго, як у першым паўфінальным матчы Кубка Караля (гэтак называецца другое, паводле рангу, футбольнае разыгранне ў Іспаніі) «Леганэс» і «Сэвілля» не высветлілі пераможцу, там была нічыя 1:1, у справу сціпла ўступіў лідар цяперашняга сезону – «Барсэлона».

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: tennis.by