Аб'ектыў 02.03.2018 Беларускі раварыст мае шанцы заваяваць Кубак планеты


Роварны спорт

21-гадовы гарадзенец Яўген Каралёк, стрыечны брат іншага добра вядомага беларускага спартоўца, гандбаліста Арцёма Каралька, зноў нікому не даў засумнявацца ў сваіх здольнасцях да скрэтчу, адной з дысцыплінаў у складзе алімпійскага, з 2012-га года, омніюму – спаборніцтваў па некалькіх відах трэкавых гонак.

Лёгкая атлетыка

На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях, што прымае англійскі Бэрмінгэм, 25-цігадовая скакуння ўвышыню Марыя Ласіцкіене з Кабардзіна-Балкарыі сталася адзінаю, каму ўдалося пераадолець планку на вышыні больш за два метры ды заваяваць залаты медаль, зрабіўшыся з улікам дзвюх перамог на адкрытым паветры чатырохразоваю чэмпіёнкаю планеты.

Хакей

Менскае «Дынама» і дагуляла сезон Кантынентальнай хакейнай лігі без вялікага імпэту. Што рыжскія аднаклубнікі, што браціслаўскі «Слован» – сталі ніжэйшымі паводле рангу пасля нашых «зуброў», заняўшы і апошняе і перадапошняе месцы ў Заходняй канферэнцыі. Але і ў гульнях з імі на фінішы не ўдалося дасягнуць максімуму.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: БВФС

Глядзі таксама
Каментары