Арына Сабаленка працягвае пераможны тэнісны сезон у Аўстраліі


Тэніс

Распачынаючы мінулагодні сезон толькі з Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, дзе прыпынілася ў другім коле кваліфікацыі, цяпер другая ракетка Беларусі Арына Сабаленка пастанавіла стартаваць на тыдзень раней выступам у турніры ў іншым аўстралійскі горадзе, Гоўбарце, з прызавым фондам усяго $ 250 тыс.

І пасля перамогі над канадкаю Эжэні Бушар у 1/8-ай выйшла на першую сеяную з 35-ым рэйтынгам у свеце – 28-мігадовую кітаянку Шу Ай Чжан, двубой з якою прызначылі на сераду, 10-га студзеня. А сёння раніцою Арына выгуляла і першы парны матч разам з 20-цігадоваю Веранікаю Кудзерметаваю з расейскай Казані, адолеўшы іншы інтэрнацыянальны, расейска-швейцарскі, дуэт Натэла Дзаламідзэ – Ксэнья Кноль у трох сэтах. Чвэрцьфінал Сабаленцы ды ейнае партнёркі таксама гуляць супраць лідарскага пасеву пары – Ёана Ралука Алару (Румынія) – Вольга Саўчук (Украіна).

Гандбол

За дзень да адʼезду нацыянальнай мужчынскай гандбольнай зборнай Беларусі на 13-ы чэмпіянат Еўропы ў харвацкі горад Порэч галоўны трэнер каманды Юрый Шаўцоў назваў 18 гульцоў, якія рэпрэзентуюць нашую краіну на балканскім кантынентальным першынстве.

Футбол

Чэмпіён Беларусі па футболе, барысаўскі БАТЭ, прэзентаваў публіцы новага галоўнага трэнера. Кантракт з барысаўцамі падпісаў 52-гадовы беларускі спецыяліст Алег Дулуб, апошнім месцам працы якога значыцца ўкраінскі «Чарнаморац».

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: wtatennis.com