Нацыянальная жаночая зборная Беларусі па баскетболе правяла сёння ў менскім Палацы спорту другі матч кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату Еўропы-2019 супраць каманды Эстоніі ды пераканальна перагуляла аўтсайдара нашае падгрупы 80:63.
Жаночая каманда гандбольнага клубу «Гомель» больш танным чынам, а таму і затраціўшы на дарогу больш часу, вярнулася з Нарвегіі, дзе саступіла ў дэбютным у сваёй гісторыі матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Кубка Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі мясцоваму «Б’ёсэну» 28:32.
Нечаканы выхад у найвышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе клубу «Смаялвічы-СТІ» прымусіў нашых карэспандэнтаў пацікавіцца: наколькі вынік сезону адпавядаў планам і задачам камандаў на яго.
Алесь Пуціла, «Белсат», фота: vk.com/belarusbasket