Аб'ектыў 09.11.2017 Агляд спартовых навінаў


Футбол

Спіс супернікаў нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе за апошнія 12 месяцаў у таварыскіх матчах: роўна год таму выезд у Грэцыю, дзе раптам выгулялі 1:0, сёлета Македонія, Швейцарыя, новая Зеландыя, Арменія, чакаецца Грузія. Турцыя, Нямеччына ды няхай і без Мэссі Аргентына, якія былі пры Берндзе Штанге ў 2008-м, цяпер і трызняцца. Да нас перасталі жадаць ездзіць, як і запрашаць у салідныя месцы. Дык калі ж каваць майстэрства з моцнымі свету ўсяго?

Баскетбол

Незвычайна пашанцавала менскім «Цмокам». На іхную вуліцу прыйшло свята ў двубоі Кубка Еўропы ФІБА супраць лідара падгрупы «F» бельгійскага «Проксімус Спіру» ў самім Шарлеруа. Як лічыць сайт беларускага клубу, перамога пераканальная – 82:78.

Валейбол

Улічваючы, які супернік трапіўся абсалютнаму дэбютанту Лігі чэмпіёнаў Еўрапейскай Канфедэрацыі валейболу – салігорскаму «Шахцёру» – у трэцім кваліфікацыйным раўндзе, можна хутчэй пацешыцца, што беларускі мужчынскі чэмпіён, нават прагуляўшы першы хатні матч у чатырох партыях, можна смела казаць з пункту гледжання набыцця такога хуткага і багацейшага досведу, што з лёсаваннем пашанцавала.

Хакей

У стартавым матчы французскага Еўрачэленджа нацыянальная хакейная зборная Беларусі прагуляла Латвіі – 5:7 і заўтра позна ўвечары матч з гаспадарамі.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: vk.com/belfootfederation

Глядзі таксама
Каментары