Агляд спартовых навінаў


Футзал

Міні-футбольны клуб беларускага кірунку ў дзейнасці «Сталіца» – у элітным раўндзе Кубка УЕФА, дзе ў свой час па адным разе ўжо гулялі іншыя чэмпіёны краіны – «Дарожнік», «Вітэн», «Лідсельмаш».

Хакей

Ад самага складанага ў пакуль яшчэ невялікай, сямігадовай гісторыі хакейнага клубу «Шахцёр» (Салігорск) сезону 2013/2014 з высокімі пазыкамі за заробкі ды няяснай будучыняю, гарнякі пакрысе ачунялі – і ўжо сёлета, магчыма, настроеныя на першае чэмпіёнства. У іх ужо 11 матчаў без паразаў і 32 пункты.

Тэніс

Арына Сабаленка мінула ўжо тры раўнды ў турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі, які прымае кітайскі Цянь-Цзінь.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: fc-stalitsa.by