Агляд спартовых навінаў


Шахматы

Дасягнуць пастаўленай мэты – увайсці ў пяцёрку наймацнейшых на дэбютным для сябе камандным чэмпіянаце свету па шахматах – мужчынскай зборнай Беларусі не ўдалося. Бракавала досведу. У Ханты-Мансійску нашыя гросмайстры атрымалі толькі тры перамогі за дзевяць тураў.

Баскетбол

У фінале жаночага чэмпіянату Еўропы па баскетболе, што праходзіць у Чэхіі, барацьбы не атрымалася. Тытул спадарынь кантыненту заваявала Іспанія, з 16-пунктаваю перавагаю перагуляўшы ў вырашальным двубоі дружыну Францыі, 71:55.

Футбол

«Кубак Канфедэрацый» па футболе вядзе сваю гісторыю ад 1997-га і праводзіўся спачатку праз два гады, а апошнія тры турніры гуляліся з інтэрвалам у чатыры сезоны. Сёлетні – трэці з ліку, у якім сярод паўфіналістаў няма гаспадароў. Расея не выйшла з групы, дзе яе апярэдзілі Партугалія ды Мексіка.

14 тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод камандаў Найвышэйшай лігі захаваў перавагу лідара, салігорскага «Шахцёра», над пераследнікам, менскім «Дынама», – на чатыры пункты. Чэмпіён – БАТЭ – ідзе трэці з адставаннем ад сталічных дынамаўцаў на адзін пункт.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Anastasia Balakhontseva / ugra2017.fide.com