Аб'ектыў 14.08.2017 Адказ прафсаюзаў на рэпрэсіі – новыя пратэсты


Паралізаваць працу незалежнага прафзвязу, які быў адным з рухавікоў сёлетніх пратэстаў недармаедаў. Гэтак заведзеную супраць ягоных чальцоў крымінальную справу ацэньвае кіраўнік Беларускага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч. Следчы камітэт выставіў яму афіцыйнае абвінавачанне па частцы другой 243-га артыкуле Крымінальнага кодэксу – «Ухіленне ад сплаты падаткаў».

Фядыніч застанецца пад падпіскаю аб нявыездзе

Шасцігадзінны ператрус у офісе прафсаюзу РЭП адбыўся 2-га жніўня, у той жа дзень бухгалтара і кіраўніка арганізацыі адвезлі на допыты. У выніку Ігара Комліка узялі пад варту, цяпер ён у СІЗА на Валадарскага.

Камітэт дзяржкантролю, які пачынаў справу, абвінавачаныя нібыта мелі рахункі ў замежных банках, з якіх здымалі вялікія сумы грошай і вывозілі ў Беларусь. Паводле юрыста прафсаюзу Юрыя Белякова, гаворка можа ісці пра рахунак у адным з літоўскіх банкаў, які арганізацыя зачыніла яшчэ ў 2011-м годзе. Менавіта тады турэмны тэрмін паводле такога ж абвінавачання далі праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.

Гэта сігнал уладаў усім грамадскім актывістам

У тым, што пераслед прафсаюзных лідараў палітычна-матываваны, беларускія праваабаронцы не сумняюцца. Яны прызналі Ігара Комліка палітвязнем і рыхтуюць маштабную кампанію ў ягоную падтрымку. З адмысловымі заявамі ўжо выступілі Сусветная арганізацыя супраць катаванняў, Міжнародная канфедэрацыя прафзвязаў і іншыя арганізацыі. І міжнародная ўвага будзе толькі павялічвацца, упэўнены Алесь Бяляцкі.

Бяляцкі не выключае, што могуць вярнуцца санкцыі ЕЗ

Гаворка вядзецца пра санкцыі могуць ужыць супраць беларускіх чыноўнікаў. А гэта зусім не на руку афіцыйнаму Менску. Але гэтак жа ці нават больш улады не хочуць і вяртання масавых акцыяў гэтай восенню. Між тым парадаксальна, менавіта з-за гэтай крымінальнай справы пратэставая восень можа пачацца з апярэджаннем: чальцы прафсаюзу РЭП у Мазыры, Жлобіне, Калінкавічах, Уваравічах ды Рэчыцы падалі заяўкі на правядзенне пікетаў супраць пераследу лідараў арганізацыі. Першы з іх мае адбыцца 27-га жніўня.

Таццяна Рэут, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары