«Абараніцца ад страшных імперскіх рэчаў». Для чаго Беларусі аўтакефалія?


Незалежнай Беларусі трэба незалежная царква – такім быў галоўны тэзіс канферэнцыі, якую Рух салідарнасці «Разам» сабраў ва ўкраінскім Чарнігаве.

На канферэнцыю «Беларуская інтэлігенцыя ў падтрымку Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай Царквы» прыехалі навукоўцы з Беларусі, Польшчы ды Украіны, а таксама святары і беларускія грамадскія актывісты.

Беларускі свет
Хутка Вялікдзень: экскурсія ў беларускую аўтакефальную царкву ў ЗША
2019.04.24 06:37

«Праз адраджэнне беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы беларусы могуць абараніцца ад страшных імперскіх рэчаў, якія з сабою нясе РПЦ, у тым ліку – магчымай вайны», – кажа Вячаслаў Сіўчык з Руху салідарнасці «Разам».

Пагрозу вайны нясе расейскі нацыяналізм, які Расейская праваслаўная царква прапагандуе ў нашай краіне, у тым ліку праз вайскова-патрыятычныя клубы, зазначае эксперт супольнасці «Інформнапалм» Дзяніс Івашын. У Гарадзенскай епархіі такіх клубаў некалькі гадоў таму налічвалася пяць.

Hавiны
Апублікаваны тэкст Томаса пра аўтакефалію Праваслаўнай царквы Украіны
2019.01.15 09:31

«І вельмі вялікая колькасць вайскова-патрыятычных класаў. Ёсць нават казачыя класы. На жаль, праз гэты інструментарый расейскай праваслаўнай праходзяць штогод сотні і сотні няпоўнагадовых, а таксама моладзі прызыўнога ўзросту, якая пазней паступае паводле пратэкцыі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы вайсковага характару», – адзначае Дзяніс Івашын.

Царква, якою кіруюць з-за мяжы, – гэта дрэнна. Але калі выбар епіскапаў будзе залежыць ад волі Аляксандра Лукашэнкі – ці стане царква больш незалежная і нацыянальна арыентаваная? – запытаў ва ўдзельнікаў святар Аляксандра Шрамко. На ягоную думку, праваслаўную царкву перш за ўсё неабходна адасобіць ад дзяржавы.

Hавiны
Мітрапаліт Павел пра аўтакефалію: «Калі такое будзе ў Беларусі, то для Беларускай праваслаўнай царквы гэта смерць»
2019.01.05 11:56

«Збяруцца гэтыя епіскапы, якія прывыклі толькі жыраваць і цягнуць усё да сябе. Яны збяруцца і выберуць, груба кажучы, «пахана», які найлепш ім падыходзіць. І яны будуць так сама жыць, як жылі. А можа і лепш! Цяпер яны нават ад Масквы не залежаць. Раней Масквы баяліся, а цяпер не будуць баяцца нікога – ну, можа, Лукашэнку хіба што», – лічыць Аляксандр Шрамко.

Падставы не залежаць ад Расеі ўкраінскім праваслаўным летась даў Канстанцінопальскі патрыярхат. Ён скасаваў свой указ ад 1686 года аб перадачы Кіеўскай мітраполіі Маскве. Пад крылом Канстанцінопалю ў Кіеве ўжо дзее свая памесная царква. Беларуская ж аўтакефальная царква пакуль застаецца малой арганізацыяй, не прызнанай ані Масквой, ані Канстанцінопалем.

Аляксандр Папко, «Белсат»