Вялікдзень паводле грыгарыянскага календара прайшоў, але наперадзе – Вялікдзень юліянскі.
Праваслаўныя беларусы са штату Нью-Джэрзі могуць святкаваць яго ў сваіх цэрквах у Саўт-Рывэры і Гайлэнд-Парку. І якраз у Гайлэнд-Парку дзее адзін з трох прыходаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў ЗША. Святыня прыцягвае да сябе таксама вернікаў іншых народаў. Дарэчы, настаяцелем служыць там украінец, айцец Зінові Жалобак.
Фота Сяргея Трыгубовіча