Урок беларускай мовы, дак. фільм

Рэжысёр: Дэмбіньскі Мірослаў Год: 2011

Героі фільму – маладыя дэмакратычныя актывісты. Яны раздаюць недзяржаўную прэсу, раскідваюць улёткі, ладзяць вулічныя акцыі, за гэта іх часта арыштоўваюць. Рэжысэр раскрывае праблему закрытага Беларускага гуманітарнага ліцэю, навучэнцы якога нелегальна вучацца й здаюць іспыты экстэрнатам; незалежных музыкаў, якім закрытая дарога на радыёстанцыі й тэлевізію, і яны вымушаныя даваць паўпадпольныя канцэрты.

Фільм атрымаў 19 узнагародаў на разнастайных міжнародных конкурсах і фестывалях.
рэж. Мірослаў Дэмбіньскі (Mirosław Dębiński), 2006 г., Польшча