Менск ад золку да змяркання
Група маладых хлопцаў у спартовай форме бяжыць праз места, разглядаючы кожны мур, прыступкі, лавы ў парку і нават помнік як натуральныя перашкоды для хуткага і эфектнага іх пераадолення скачкамі. Паркур па… Менску! Камера наляту фіксуе змену варты перад помнікам Перамогі, падземныя пераходы, мінакоў… А часам, змяняючы тэмп, зазірае ў таксоўку, лекцыйную залу, лабараторыі ці на заняткі ігры на фартэпіяна. І ў кожным з гэтых месцаў мы сутыкаемся з чарговым героем, пра якога пазней ужо і не ўзгадаеш, але які пакідае ледзьве заўважны след у далейшым бегу аповесці. Гэтыя выразныя, кантрастныя партрэты на хвіліну адсоўваюць заслону адасаблення ад свету, што павісла над Беларуссю.
25.08.2016
Усе Фільмы
Усе Фільмы

Кольката ад золку да змяркання
Галеча і багацце, штодзённыя клопаты і незвычайныя падзеі – усё гэта стварае цудоўны вобраз Колькаты. Фільм складаецца з дакументальных эцюдаў, знятых мясцовымі маладымі рэжысёрамі ды аператарамі пасля майстар – класаў, праведзеных у Колькаце аўтарамі праекту – вядомымі польскімі дакументалістамі.
01.08.2016
Баку ад золку да змяркання
Жыццё ў Баку ідзе ў сваім рытме, які вызначае намаз. Гэтаму рытму падпарадкоўваецца кожны – і звычайны аўтамеханік, і працаўнік дынамічнага рэкламнага агенцтва. У краявідзе гораду сутыкаюцца прагрэс і традыцыя. Багацце і сціпласць у Баку – побач. Кожны эпізод фільму – гэта падарожжа ў мінуўшчыну, будучыню або спроба затрымаць імгненне.
01.08.2016
Стамбул ад золку да змяркання
Гісторыя рыбака, які на золку выплывае лавіць рыбу ў прыгожым Басфоры. Кавярні, дзе мужчыны за кубачкам кавы размаўляюць пра жыццё. Жанчыны тым часам наведваюць слынныя стамбульскія Ночы моды. Мы робімся сведкамі прыгожага кахання мужа, які апякуецца хвораю жонкаю. Знаёмімся таксама з курдскаю сям’ёю, якая ў сваёй цеснай кватэрцы пляце вянкі, каб увечары прадаць іх на галоўных вуліцах Стамбулу. Усё гэта стварае цудоўны вобраз гораду, які патанае ў гуках азану – заклікання на малітву.
01.08.2016
Музычныя партызаны, дак. фільм
«Музычныя партызаны», дак. фільм
28.07.2014
Урок беларускай мовы, дак. фільм
«Урок беларускай мовы», дак. фільм
28.07.2014