Бліскучы жаночы марш, больш за 300 затрыманых і адменены канцэрт. Асноўнае ў 42-гі дзень пратэстаў


Жаночы марш стартаваў ад Камароўскага рынку. Менск, 19 верасня 2020 года.
Фота: Белсат

Жанчыны сабраліся на традыцыйны жаночы марш у Менску. Кропка збору – Камароўскі рынак. Сёння марш назвалі «бліскучым». А ўдзельніц прасілі прыносіць мішуру і блёсткі.

Жаночы марш стартаваў ад Камароўскага рынку. Менск, 19 верасня года.
Фота: Белсат

Жанчыны традыцыйна сабраліся на суботнюю акцыю пратэсту ў Менску. Яны выступілі супраць гвалту і катаванняў. Шмат хто з удзельніц апрануўся ў бліскучае адзенне, наклаў бліскучую касметыку.

Жаночы марш. Камароўскі рынак. Менск, 19 верасня года.
Фота: Белсат
Ніна Багінская на жаночым маршы. Камароўскі рынак.
Жаночы марш. Камароўскі рынак. Менск, 19 верасня года.
Фота: Белсат

Удзельніцы «бліскучага» маршу прайшліся вакол Камароўкі, а пасля накіраваліся ў бок плошчы Бангалор.

Жаночы марш ля Камароўскага рынку. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Жаночы марш ля Камароўскага рынку. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Жаночы марш ля Камароўскага рынку. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Каля ГЦ «Еўропа» удзельніц маршу акружылі ампаўцы і сілавікі ў балаклавах, пачаліся затрыманні. Гэтак жа міліцыянты акружылі удзельніц маршу і каля гандлёвага цэнтру «Айсберг».

Міліцыянты затрымалі ўдзельніц шэсця. На 19:00, паводле ПЦ «Вясна», былі затрыманыя 272 асобы, пераважна – жанчыны. Спіс пастаянна аднаўляецца, глядзіце яго тут.

Затрыманні на жаночым маршы. Менск, Беларусь, 19 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Затрыманні на жаночым маршы. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Затрыманні на жаночым маршы. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Затрыманні на жаночым маршы. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Пасля хапуна і масавых затрыманняў удзельнікі шэсця сталі ў ланцуг уздоўж вуліцы Сурганава. Кіроўцы іх падтрымлівалі сігналамі.
Пасля таго, як аўтазакі з’ехалі (скончылася месца ў іх), дзяўчаты выстраіліся ў ланцуг уздоўж вуліцы Сурганава. Кіроўцы іх падтрымліваюць гудкамі. Менск, 19 верасня.
Фота: Belsat.eu
Пасля таго, як аўтазакі з’ехалі (скончылася месца ў іх), дзяўчаты выстраіліся ў ланцуг уздоўж вуліцы Сурганава. Кіроўцы іх падтрымліваюць гудкамі. Менск, 19 верасня 2020 года.
Фота: Белсат
Паводле нашых журналістаў, сілавікі з’ехалі, бо ў аўтазаках скончыліся месцы. Але потым аўтазакі з сілавікамі вярнуліся і зноў пачалі затрымліваць удзельніц мірнага шэсця.
Затрыманні на жаночым маршы. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Затрыманні на жаночым маршы. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Затрыманні на жаночым маршы. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Затрыманні на жаночым маршы. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Затрыманні на жаночым маршы. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Таксама ўвечары мусіў адбыцца канцэрт J:МОРС. Гурт збіраўся бясплатна выступіць на пляцоўцы «Пясочніца». За некалькі гадзінаў «Пясочніца» абвесціла, што праз тэхнічныя прычыны канцэрт не адбудзецца. Тэлеграм-канал «Мотолько помоги» выклаў фоты, як па тэрыторыі ходзяць невядомыя ў камбінезонах, яны падобныя на санітарную службу. Пры тым, што вакол спакойна хадзілі наведвальнікі. Па відэа бачна, як адзін з санітараў перадае рацыю. Верагодна, гэта сілавікі.

А вось у Берасці адбыўся невялікі дваравы канцэрт з удзелам лідара «Дай Дарогу» Юрыя Стыльскага.

Прыкладна а 20:00 з розных РУУСаў пачалі адпускаць жанчынаў. На кожную складалі пратакол.

Ля РУУС Савецкага раёну. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат
Ля РУУС Савецкага раёну. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат
Да Савецкага РУУС прыехала хуткая. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат
Ля Савецкага РУУС стаяць матацыклы затрыманых байкераў. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат

Таксама мы сабралі асноўныя моманты суботы ў відэа.

Роўна 29 гадоў таму Вярхоўным саветам Беларусі было пастаноўлена зрабіць бчб-сцяг і герб «Пагоня» нацыянальнымі сімваламі краіны. Беларусы на працягу дня ладзілі імпрэзы і канцэрты з гэтай нагоды ў розных частках сталіцы і ў розных гарадах краіны.

«Белсат» з гэтай нагоды алічбаваў кнігу«Герб і Сцяг», якая выйшла ў 1993-м у выдавецтве «Беларусь» накладам у 90 тыс. асобнікаў і з таго часу не перавыдавалася. Таму цяпер «Герб і Сцяг» – бібліяграфічная рэдкасць. Мы лічым несправядлівай сітуацыю, калі гісторыю пра рыцараў у цяжкіх жалезных латах, якія малявалі знакі свайго роду на шчытах, могуць прачытаць не ўсе! Кнігу можна спампаваць тут.

Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». Mенск, Беларусь. 16 жніўня, 2020 года.
Фота: Vot Tak TV / Белсат

Сотні беларусаў сёння выказалі падтрыманне Алене Лазарчык, актывістцы «Еўрапейскай Беларусі». Яе затрымалі міліцыянты, а ў гэты час ейнага сына забралі ў дзіцячы прытулак на Бірузова. У выніку сына Алене вярнулі.

Алена Лазарчык каля прытулку. Менск, 19 верасня 2020 года.
Фота: Белсат

Сяргей Радчэня, які ўчора сам падпаліў сябе ўчора ў Смалявічах каля мясцовага, знаходзіцца ў надзвычайна цяжкім стане. Медыкі паведамляюць, што за за ягонае жыццё змагаюцца лекары Рэспубліканскага апёкавага цэнтру.

Напярэдадні «Белсат» інфармаваў, што сітуацыя на беларуска-польскай мяжы фактычна не змянілася. Адзінае – мытнікі не даюць людзям перавезці які-кольвек тавар. Але, нягледзячы на заявы Лукашэнкі зачыніць мяжу з Польшчай і Літвой, сітуацыя з перасячэннем памежных пераходаў не змянілася. Тое ж з перасячэннем мяжы паміж Літвой і Беларуссю.

belsat.eu

Стужка навінаў