Да гомельскага актывіста Барыса Анікеева прыйшлі з вобшукам «праз абразу прэзідэнта»


Міліцыя хоча правесці дагляд дому гомельскага актывіста па справе аб «абразе прэзідэнта».

Журналіст Кастусь Жукоўскі вядзе стрым.

Спачатку ў дом Барыса Анікеева зайшлі два міліцыянты, нічога не патлумачыўшы і зачыніўшы дом знутры. Пазней колькасць супрацоўнікаў павялічылася да дзевяці. Пазней Барыса Анікеева пасадзілі ў службовае аўта і павезлі ў аддзяленне міліцыі.

Раней у Менску з вобшукам па справе аб абразе Лукашэнкі прыходзілі дадому да папулярнага відэаблогера Сцяпана Святлова («NEXTA»). Таксама міліцыянты запрашалі на размову іншага відэаблогера з Менску Паўла Спірына – каб вырашыць, ці трэба яго прыцягваць да адказнасці за абразу кіраўніка краіны за фільм «Айчым».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў