Сёння – дзень народзінаў Купалы. Глядзіце відэаграфіку з цікавымі фактамі!


Ці ведалі вы, што першыя вершы Янка Купала пачаў пісаць па-польску? А можа памятаеце сапраўднае прозвішча паэта? Паглядзіце гэтае відэа!

Цікавыя факты пра Янку Купалу:

– Адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы і літаратуры

– Род Луцэвічаў вядомы з ХVІІ ст.

– Вершы пачынаў пісаць па-польску

– Першы беларускамоўны верш – «Мая доля»

– У дом Купалы прыходзілі пад’есці бедныя маладыя паэты і пісьменнікі. Абед штодня гатавалі на 25 асобаў

– Першы атрымаў ганаровае званне народнага паэта Беларусі

– Касманаўты Уладзімер Кавалёнак і Пётр Клімук бралі з сабой у космас ягоныя кнігі

– Творы Янкі Купалы пераклалі на 117 моваў

– Верш «А хто там ідзе?» пераствораны на 83 мовах

– У 2015 годзе почырк Янкі Купалы пераўтварылі ў кампʼютарны шрыфт «Пясняр»

belsat.eu

Стужка навінаў