Набудзь шкарпэткі ў бляшанцы і адчуй сябе пераможцам. Да 9 траўня Берасцейскі панчошны камбінат выпусціў партыю сувенірных шкарпэтак з эмблемай Берасцейскай крэпасці.
На бляшанцы напісана «Шкарпэткі пераможцы» – перамога будзе за намі. Камбінат выпусціў 3000 такіх слоікаў. У вітрыне фірмовай крамы новая партыя «пераможных шкарпэтак» рэкламуецца ў спалучэнні з георгіеўскай стужкай.
Берасцейскі панчошны камбінат здзіўляе не першы раз. Упершыню шкарпэткі ў бляшанцы прадпрыемства выпусціла да 23 лютага і прысвяціла іх сапраўдным брутальны мужчынам. Крыху пазней прадпрыемства зрабіла бляшанкі з трыма шкарпэткамі, палічыўшы, што трэцяя шкарпэтка ніколі не лішняя.
Сёння гандлёвая сетка «Алмі» заклікала ваяваць пры дапамозе сасісак.
СА, belsat.eu