Расейскі мяснік, які зрабіўся нацыянальным героем


Казьма Мінін і Дзмітрый Пажарскі – безумоўныя героі Расеі. Іхныя імёны абяссмерціла змаганне… з войскамі Рэчы Паспалітай. Гістарычная радзіма беларусаў, Вялікае Княства Літоўскае, у тыя часы ўжо была часткаю Рэчы Паспалітай. Гэта не перашкодзіла двум расейскім героям атрымаць названыя ў свой гонар вуліцы ў сучаснай сталіцы Беларусі. Чым жа прыкметная вуліца Мініна?

Казьма Мінін і Дзмітрый Пажарскі для гісторыі неразлучныя, як, напрыклад, Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс. Але ў Менску вуліцы, названыя іхнымі імёнамі, паводле іроніі лёсу раздзяляе 10 кіламетраў.

Раён вуліцы Мініна называюць «Біржа». Гэты раён любіў паказваць сваім сябрам Міхал Анемпадыстаў, аўтар тэкстаў да «Народнага альбому». А яшчэ гэтае месца звязанае з бежанцамі з Берасця. Адступаючы, у 1916 годзе яго спалілі расейскія войскі. Падрабязней пра ўсё згаданае – у новым выданні праграмы «Шыльды».

Аўтар і вядоўца – Лявон Вольскі.

Праграму «Шыльды» глядзіце кожную суботу а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.