У новым сезоне Жэстачайшага мульта аўтары ў сатырычнай манеры аналізуюць падзеі ў Беларусі ў паслявыбарчы перыяд і спрабуюць знайсці выйсце з крызісу, які напаткаў краіну. Старыя і новыя героі нашага мульта запрашаюць шаноўных гледачоў разам адсочваць актуальныя навіны, рабіць высновы і прагназаваць будучыню. Захоўвайце цвярозы розум і не губляйце пачуццё гумару! Жыве Беларусь!
БольшЛукавыя навіны беларускі анты фэйкавы праект, дзе журналісты выкрываюць хлусню і маніпуляцыі ў СМІ і словах чыноўнікаў.
БольшДобраахвотнікі і бежанцы сінопсіс Без рэтушыКалі 24 лютага 2022 года Расія ўварвалася ва Украіну, сотні тысяч бежанцаў вырушыла на захад. Найбольш, бо 2 мільёны чалавек, перасеклі мяжу ў напрамку Польшчы, але на пагранпераходах са Славакіяй і Венгрыяй таксама значна павялічыўся рух, выкліканы ўцёкамі ад вайны. Практычна ўся заходняя Украіна запоўнена бежанцамі з раёнаў ахопленых ваеннымі дзеяннямі. У гасцініцах і на прыватных кватэрах не хапае месцаў. На вакзалах натоўпы бежанцаў чакаюць цягнікоў, якія вывезуць іх за мяжу. Самым вялікім транзітным пунктам з'яўляецца Львоў. Гэта адтуль людзі выязджаюць у Польшчу. Сярод бежанцаў ёсць людзі, якія не хочуць пакідаць краіну, толькі папросту перачакаць вайну ў заходняй Украіне з надзеяй, што расійская армія так далёка не дойдзе. У Львове можна сустрэць таксама людзей, пераважна маладых, якія вяртаюцца з Польшчы, каб перайсці ваеннае абучэнне і паехаць на ўсход змагацца з расіянамі. Влад нарадзіўся ў Валнавасе ва ўсходняй Украіне. Яму 26 гадоў. Удзельнічаў на Майдане ў 2014 годзе, затым змагаўся з сепаратыстамі на Данбасе. Апошнія гады жыў у Харкаве, паступіў у акадэмію мастацтваў, вучыўся жывапісу. Калі пачалася вайна, пайшоў у Тэрытарыяльную абарону і абараняў горад. Быў ранены. З бальніцы паехаў у Львоў, дзе жыве ў знаёмага Макса. З Харкава выклікаў у Львоў сяброўку Рыту з маці Ленай і кошкай Кексам. Праз некалькі дзён ён возьме са Львова двух новых добраахвотнікаў Івана і Сергія, з якімі паедзе ў Харкаў, каб абараняць горад ад рускіх захопнікаў. У рэпартажы мы ўбачым маладых украінскіх хлопцаў, якія прынялі самае важнае рашэнне ў сваім жыцці, а таксама бежанцаў у асобе Лены і Рыты, якія распавядаюць пра рашэнне пакінуць родны горад і пра вялікае аб'яднанне ўкраінскага народа ва ўмовах вайны.
БольшЛекары хабарнікі. Чарговая справа медыкаў выбухнула ў Беларусі пасля таго, як чарга на эндапратэзы ў краіне расцягнулася на 5 гадоў. Адказных у гэтай справе вырашылі шукаць не сярод чыноўнікаў з Мінздароўя, а сярод лекараў. Пад раздачу трапіў нават асабісты лекар Лукашэнкі, які ў сваю чаргу загадаў набываць эндапратэзы не за мяжой, а ў беларускіх вытворцаў. Хто гэты таямнічы вытворца? Ці адпавядае патрабаванням якасці яго прадукцыя? І чым насамрэч з'яўляецца чарговая гучная справа медыкаў? Перадзелам рынку ці помстай няўдзячным? Адказ на гэтае пытанне шукаем разам у новым выпуску Давайце разбірацца
БольшФідэль Кастра абяцаў кубінцам, што ніводзін з іх больш не памрэ з голаду. Таму ежа заўсёды ў цэнтры ўвагі кубінскіх уладаў, якія, каб накарміць народ, выгадавалі нават генетычна мадыфікаваную карову - рэкардыстку. Што сёння ядуць звычайныя кубінцы? Што еў Фідэль Кастра? Ці сапраўды людзі на востраве не галадаюць? Ці, прыпадкам, праз кухонныя дзверы ў Кубу не прабіраецца капіталізм?рэж. Вітальд Шаблоўскі (Witold Szabłowski), 2020 г. , Польшча
БольшЧэхаславаччына, 1961 - ы: ідзе шосты год існавання шахцёрскага гораду Гавіржаў. Найбуйнейшае прадпрыемства тамтэйшага вугальнага басейну - шахта Дукла, названая ў гонар чэхаславацка - савецкай ваеннай аперацыі падчас Другое сусветнае вайны. Да ўгодкаў начальства шахты плануе перайсці на 5 - дзённы працоўны тыдзень пры адначасовым павышэнні аб’ёму здабычы вугалю. Дзеля гэтага ў шахце мусіць адкрыцца новы, 11 - ы ўчастак, аднак пры яго паскораным стварэнні не было часу дбаць пра бяспеку. Пра гэта ведае кіраўнік участку, чый старэйшы сын таксама пастанаўляе пайсці ў шахцёры. Каб пракарміць сваю будучую сям’ю: ягоная дзяўчына паведамляе яму, што ў іх будзе дзіця. У ролях: Марта Ісава (Martha Issov), Марэк Тацлік (Marek Taclk), Оскар Гэс (Oskar Hes), Іржы Ланґмаер (Ji Langmajer). рэж. Давід Ондржычэк (David Ondek), 2018 г. , Чэхія
БольшПерадача прысвечаная складанаму пытанню прыналежнасці Крымскага паўвострава, гісторыі ягонага пераходу з рук у рукі. Асобна распавядаецца пра значэнне уплыву вялікіх князёў літоўскіх і асабліва Вітаўта на замацаванне на крымскім паўвостраве дынастыі крымскіх татар.
БольшПерадача прысвечаная складанаму пытанню прыналежнасці Крымскага паўвострава, гісторыі ягонага пераходу з рук у рукі. Асобна распавядаецца пра значэнне уплыву вялікіх князёў літоўскіх і асабліва Вітаўта на замацаванне на крымскім паўвостраве дынастыі крымскіх татар.
БольшКалісьці Бэн Кэш і ягоная жонка Лэслі з’ехалі жыць у лес. Сваіх шасцярых дзяцей яны выхоўваюць самі. Дзеці размаўляюць на некалькіх мовах, ведаюць квантавую фізіку, разбіраюцца ў гісторыі і філасофіі. Пры гэтым яны ўмеюць паляваць, арыентавацца ў зорках і шыць адзенне са скураў. Смерць Лэслі вымушае Бэна з дзецьмі выправіцца ў горад. Сутыкненне з цывілізацыяй не абыдзецца без сюрпрызаў. рэж. Мэт Рос (Matt Ross), 2016 г. , ЗША
Больш